Васіль жуковіч свая дапамога чытаць
Беларускае пазакласнае чытанне. У дапамогу. У канцы адрас сайта, дзе размешчаны интэр-актыуныя заданни.
Жэнік увесь дзень чым-небудзь заняты. То ён дапамагае маме і бабулі на кухні, то разам з братам майструе што-небудзь, то з дзедам у садзе корпаецца.
— Гультаям сумна жыць на свеце, — часта кажа бабуля.
I гэта праўда. Жэня сам ведае: варта яму нейкі час застацца без работы, і адразу робіцца сумна. Тады ён пачынае хадзіць з пакоя ў пакой і надакучаць:
— Ну дайце мне якую-небудзь работу! Ну што мне рабіць?
I, баючыся, каб мама не сказала заняцца кубікамі або якой-небудзь гульнёй, ён тут жа дадае:
— Я хачу табе дапамагаць. А дапамагаць ён любіў.
Ды гэта і зразумела: дапамагаючы дарослым, можна даведацца столькі цікавага!
Увесну, калі бабуля з мамай рабілі градкі, Жэнік пачаў прасіць:
— Бабулька, я хачу зрабіць сабе градку. Можна, бабуля?
Ну як тут не дазволіць хлопчыку, калі ён так просіцца, так ласкава зазірае ў вочы?
Градку дапамагаў капаць старэйшы брат, Уладзік. Хлопчыкі слухаліся бабулю і стараліся рабіць усё так, як раіла яна.
Калі градка была гатова, пачалася сяўба.
Жэніку хацелася, каб на яго градцы было ўсё, што сеяла бабуля на вялікіх градах. Але, параіўшыся, браты вырашылі, што для ўсяго не хопіць месца, і таму пасеялі толькі салодкі гарошак, моркву, рэпку і мак. А па краях градкі пасадзілі сланечнікі.
Першым на градцы ўзышоў гарох. Следам за ім вылезлі з зямлі сланечнікі, за сланечнікам — рэпка, морква і мак.
Хлопчыкі вельмі старанна даглядалі свае пасевы. Асабліва Жэнік. Уладзік, дык той, бывала, пойдзе з сябрамі рыбу лавіць або суніцы збіраць і забудзецца на градку. А Жэнік увесь дзень ля яе пахаджвае: то пустазеліну якую вырве, то яшчэ раз палье раслінкі.
— Паглядзі, Уладзік, як няроўна яны растуць, — сказаў аднойчы Жэнік. — Рэпка з моркваю растуць паволі, а гарох, мак і сланечнік вунь якія ўжо.
— Яны, відаць, навыперадкі стараюцца — хто каго абгоніць,— пажартаваў Уладзік.
Зацвіў нарэшце на градцы вусаты гарох, а неўзабаве распусціліся белыя і ружовыя макі. Над кветкамі з ранку да вечара ляталі матылькі, весела гулі працавітыя залатыя пчолкі. Жэнік з цікавасцю назіраў, як пчолы залазілі глыбока ў кветачкі і, усміхаючыся, падганяў іх:
— Спяшайцеся, спяшайцеся, бо хутка зойдзе сонца і кветкі заплюшчаць на ноч свае вочкі.
Але больш за ўсё хлопчыку падабаліся сланечнікі. Яны так спяшаліся расці, што хутка перараслі самога Жэніка.
— Яны ўсіх перарастуць, — казала бабуля.
— I маму? — недаверліва пытаўся хлопчык.
— I маму і тату, — усміхалася бабуля. Мінуў некаторы час, і Жэнік сам пераканаўся, што бабуля гаварыла праўду.
— Тата стань побач з маім сланечнікам, — папрасіў аднаго разу Жэнік.
Тата падышоў да сланечніка. I што ж вы думаеце? Сланечнік быў куды вышэйшы за тату!
— Хутка яны да самага неба дарастуць, — смяяўся Уладзік.
Да неба сланечнікі, вядома, не дацягнуліся, але выраслі высачэзныя. А потым зацвілі. Кветкі ў іх былі ярка-жоўтыя і, мусіць, большыя за татаў саламяны капялюш.
— А ведаеце, унучкі, чаму яны сланечнікамі называюцца? — сказала аднойчы бабуля.
— Чаму? — у адзін голас запыталі браты.
— Бо яны самі, нібы сонца. Бачыце, якія агністыя іх праменні-пялёсткі. I няўжо вы дагэтуль не заўважылі, што сланечнік заўсёды паварочвае свой тварык да сонца.
А самы вялікі сланечнік хлопчыкі занеслі на школьную выстаўку. Ён яшчэ і цяпер там красуецца.
Васіль Вітка. «Хто што робіць»
Даглядае пчол пчаляр,
Стол майструе сталяр,
Шыбы ў вокны ставіць шкляр,
Беліць сцены маляр,
Чысціць комін камінар,
Сыры варыць сыравар,
Ну а цукар — цукравар.
З футра выкраіў каўнер
Мне на паліто кушнер [1] ,
Боты мне пашыў шавец,
Новыя штаны — кравец,
Цацку з дрэва майстры
Цяпер сам разбяры,
А што робяць ганчары,
Хто даглядае трактары,
А хто коней на стайні,
А хто вучыць нас?
[1] Кушне ? р — майстар, які вырабляе шкуры пушных звяроў на футра.
Васіль Жуковіч - Свая дапамога
Нават неба пацямнела,
сонейка не бачу я:
нечакана захварэла
мамачка мая.
У яе тэмпература,
цяжка мамачцы маёй.
I таблеткі, і мікстуру
я прыношу ёй.
– Ці лякарства памагае? –
Запытаўся ў мамы я.
Кажа мама: – Ой, якая
Лёгкая рука твая.
Я памыю сам пасуду
і вазоны ўсе палью.
Берагчы заўсёды буду
мамачку маю.
Вось і неба пасвятлела,
ззяе сонца над зямлёй,
мо таму што палягчэла
мамачцы маёй!
Белы ручнік мой, белы абрус,
сам я няцёмны душою.
Хто ў белым свеце я?
будзьце знаёмы са мною.
Дружбу цаню і гатовы дружыць
я ці не з цэлым сусветам.
Свету адкрыты, хачу вольна жыць,
добрым служыць запаветам.
Яркая зорка надзеі гарыць,
торыцца шлях наш вякамі.
Шчасце трывалае можна стварыць
толькі сваімі рукамі.
Пасябраваць можна з мовай чужой,
ёю валодаць свабодна;
нельга адно здрадзіць роднай сваёй
і адрачыся ад роднай.
Белы ручнік мой, белы абрус.
Вышыла мама кашулю.
Не прамяняю сваю Беларусь –
не выбіраю матулю.
Василий Жукович «Свая дапамога»
Принимать чью-либо сторону – астронавтов или общества, в котором они оказались после приземления, сложно, потому что автор на момент написания романа сам толком не определился. Попытка инструментально улучшить человека очень сильно напоминает различные. >>
оценка: 9 |
Любое использование материалов сайта допускается только с указанием активной ссылки на источник.
© 2005-2021 «Лаборатория Фантастики».
Васіль Жуковіч - Беларус
Белы ручнік мой, белы абрус,
сам я няцёмны душою.
Хто ў белым свеце я?
будзьце знаёмы са мною.
Дружбу цаню і гатовы дружыць
я ці не з цэлым сусветам.
Свету адкрыты, хачу вольна жыць,
добрым служыць запаветам.
Яркая зорка надзеі гарыць,
торыцца шлях наш вякамі.
Шчасце трывалае можна стварыць
толькі сваімі рукамі.
Можна ў далёкіх краінах пабыць –
хай там марскіх, а ці горных.
Нельга радзімых мясцінаў забыць,
фарбаў лясных і азёрных.
Пасябраваць можна з мовай чужой,
ёю валодаць свабодна;
нельга адно здрадзіць роднай сваёй
і адрачыся ад роднай.
Белы ручнік мой, белы абрус.
Вышыла мама кашулю.
Не прамяняю сваю Беларусь –
не выбіраю матулю.
Творы на тэму свайго роду і малой радзімы
Творы на тэму адносін да Радзімы
Творы на тэму адносін да мовы
Творы на тэму народнага мастацтва:
Творы на тэму самавыхавання
Творы на тэму ўзаемаадносін паміж людзьмі
Творы на экалагічную тэму
Творы на ваенную тэму
V класс
Беларуская літаратура
Русская литература
Замежная літаратура
(дазваляецца чытаць творы ў перакладзе на беларускую або рускую мовы)
VI класс
Беларуская літаратура
Замежная літаратура
(дазваляецца чытаць творы ў перакладзе на беларускую або рускую мовы)
Русская литература
Белорусская литература
-Як вы лічыце, на якую тэму мы павінны працягваць размову і вывучаць творы?
-Мы не застаемся абыякавымі да праблемы экалогіі і сёння будзем гаварыць пра яе на прыкладах у беларускіх творах.
- Пазнаёмімся з байкай Уладзіміра Правасуда “Вадзянік і Лесавік”.
- Што вы ведаеце пра такі жанр, як байка?
-Выберыце тры сцвярджэнні з прапанаваных на ст.65, 6 задання ў падручніку.
-З якой байкай У.Правасуда вы ўжо знаёміліся на ўроках чытання?
Слоўнікавая работа
-Прачытайце байку У. Правасуда на ст.63
-Аб чым хочуць папярэдзіць нас Вадзянік і Лесавік словамі байкі?
-Якія пачуцці выклікаюць у вас героі байкі? Чаму?
-Якая бяда здарылася на вадаёме?
-Чаму Лесавіку цяпер не жывецца ў лесе?
- Прачытайце байку яшчэ раз.
-Складзіце па змесце байкі некалькі пытанняў, якія б пачыналіся словамі ХТО? ЧАМУ? ДЗЕ? ЯК?
-Каго і за што байкапісец асуджае ў творы?
-Што, на вашу думку,хацеў сказаць аўтар?
-Знайдзіце і зачытайце мараль байкі. (асноўную думку)
4. Работа па рэпрадукцыі карціны І.Шышкіна “Высечка лесу”
( знаёмства з мастаком, пытанні ст.67)
-На карціне мастака мы бачым, як чалавек знішчае лес, які рос вякамі.
Мы ведаем, што не так хутка як нам хочаца, растуць дрэвы.
Цікавыя звесткі
Дуб расце прыкладна 20 см у год. Лічыце: 10 гадоў- 2м
Елка- 1год- 3-4 см, наступныя 15 гадоў- 10-20 см, пасля 15 гадоў-скорасць роста павялічваецца.
-А што можна зрабіць, каб вырашыць такую праблему,як вырубка лесу?
-Хто з вас ужо садзіў дрэва, або дапамагаў гэта рабіць дарослым?
-Раскажыце, як правільна садзіць дрэва?
-Беларускі паэт П.Броўка таксама задае нам гэтае пытанне ў сваім вершы “А ты хоць дрэўца пасадзіў”?
Слоўнікавая работа, ст.66
-Прачытайце верш, ст.66
-Якія пачуцці выклікае ў нас верш?
-Пра якія падзеі з жыцця чалавека паведаміў паэт?
-Зачытайце радкі, у якіх гаворыцца, як выглядала месца, дзе зараз расце сад?
-Дзякуючы каму з’явіўся сад?
-З чым параўноўвае аўтар вясновы сад?
Растлумачце сэнс выразаў:
1) Каб кожнай яблыняю ён
Усхваляваў нам сёння грудзі.
2) Ён так святло сваё разліў?
-Злучыце лініямі мастацкі вобраз, ужыты ў вершы, і яго значэнне.
Паплыў удаль Белы колер кветак яблынь
Як ветраць белы Вецер нясе па паветры белыя кветкі хвалямі
Разліў сваё святло На сонцы вялікі белы сад і апалыя кветкі здалёк
выглядаюць вельмі ярка
-Якая галоўная думка верша?
5.Дамашняе заданне
Верш П.Броўкі вывучыць на памяць
6. Падвядзенне выніку
-Назавіце прозвішчы паэтаў, творы якіх мы вывучалі?
-Якой тэмай звязаны гэтыя творы?
-Чым адрозніваюцца творы П.Броўкі і У.Правасуда?
Генадзь Пашкоў. «Выратаванне вожыка»;
Міхась Пазнякоў. «Клён»
МЭТЫ: узбагачаць лексіку вучняў словамі з тэксту;
выпрацоўваць уменне ацэньваць дзеянні і ўчынкі герояў;
падбіраць словы і выразы, эпізоды з тэксту для характарыстыкі герояў;
удасканальваць уменне правільнага і выразнага чытання.
Ход урока
1.Прачытайце ўважліва верш
Нібы лазовы кошык,
Відзён ля сцежкі вожык.
Ён не надоўга тут,
Бо мае свой маршрут.
Туп ды туп, чмых ды чмых -
Да малых паўзе сваіх.
Адно нас убачыў —
Скруціўся. Як іначай?
Чужыя мы, і проста жах —
На даўжэзных шчэ нагах.
Пагладжу вожыка вазьму,
Бо мы не ворагі яму.
Туп ды туп, чмых ды чмых —
Да малых паўзі сваіх.
Галіна Каржанеўская
-Пра якога ляснога жыхара ідзе размова ў вершы Г.Каржанеўскай?
-З якім пачуццём гаворыць паэтэса пра вожыка?
2.Знаёмства з вершам
-Як вы лічыце, пра што будзе твор, з якім мы сёння пазнаёмімся?
-Давайце ўспомнім казкі, у якіх мы сутракаліся з калючым звярком?
-Нагадайце, пра што гаварылася ў казцы “Хітрун” П.Ткачова?
-Сёння мы з вамі пазнаёмімся з вершам Генадзя Пашкова
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Ліпавічы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачых Пятра Трафімавіча і Марыі Харытонаўны Пашковых. У 1953 годзе разам з бацькамі пераехаў у Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці.
Пасля сканчэння Войстамскай сярэдняй школы ў 1966 годзе паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1971—1972 гадах працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных перадач для дзяцей і юнацтва на Беларускім радыё. Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1977 года. З 1996 года — член-карэспандэнт Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры.
Творчасць
У друку выступае з 1967 года. Выйшаў зборнік паэзіі для дзяцей «Дзяўчынка з блакітным мячыкам» (1986), «Пціч» (1991), «Зорнае поле» (1999), кнігі нарысаў «Будзень як свята» (1977), «Палескія вандроўнікі» (1998). З’яўляецца адным з аўтараў дакументальнага фільма «Я зямлю люблю так…».
-Прачытайце назву верша , які напісаў Г.Пашкоў?
-Па яго назве і малюнку да гэтага твора ,прыдумайце, аб чым можа расказвацца ў вершы?
Слоўнікавая работа
Чытанне верша на ст.56
Адкажыце на пытанні
-Чаму дзяўчынка забрала вожыка дамоў?
-Ці спадабаўся вам верш? Чаму?
-Як звалі дзяўчынку, гераіню твора?
- Адкуль вярталіся дзеці?
- Што яны ўбачылі ля трох разгалістых дубоў?
- Што здарылася з вожыкам?
- У якім стане быў вожык?
- Што зрабіла Наташа?
- Куды яна нясе вожыка?
- Падумайце,чаму яна пахуквае ў далоні?
- Як вы разумееце сэнс радкоў:
…Не згаснуць знічкі ў вачах
Любві, спагады, жальбы?
- Пра што думае дзяўчыка, калі нясе вожыка?
- Чаму аўтар гаворыць, што вожыка прыйдзецца аднесці назад у лес?
-Якая асноўная думка твора?
-Што вы можаце сказаць пра Наташу? Дайце ёй характарыстыку.
-Героя якога твора нагадала вам Наташа з верша “Выратаванне вожыка”?
-А як бы вы паступілі у такім выпадку?
3.Знаёмства з апавяданнем Міхася Пазнякова “Клён”
-Прачытайце і адгадайце загадкі пра дрэвы на ст.61
Слоўнікавая работа
Прачытайце апавяданне М.Пазнякова “Клён” на ст.58
-Адкажыце на пытанні на ст.60-61
-Разглядзіце рэпрадукцыю карціны Яраслава Зяблава “Клён”
-Адкажыце на пытанні, ст.62
4.Вынік
-З якім творамі і аўтарамі мы сёння пазнаёміліся?
-Чаму нас вучыць верш “Выратаванне вожыка”?
-На якую экалагічную праблему звярнуў вашу ўвагу ў сваім апавяданні Міхась Пазнякоў?
Пазакласнае чытанне 2 кл. "Урокі жыцця"
Творы пра добрыя і дрэнныя ўчынкі, стаўленне людзей адзін да аднаго, павагу і клопат, адносіны да працы.
Спіс літаратуры па тэме:
Л. Арабей. «Зернетка і вецер».
Г. Аўласенка. «Сказ пра Мураша-лайдака».
Р. Бензярук. «Клекатунчык», «Заяц, Вожык і Ручай», «Чыя моркаўка?».
Н. Галіноўская. «Ветлівы свавольнік», «Няўважлівыя лісяняты»,«Выратаваў».
В. Гурыновіч. «Добрыя суседзі».
М. Даніленка. «Заяц Доўгае Вуха», «Салодкая цыбуля».
А. Дзеружынскі. «Памочніца».
А. Жук. «Хто вінаваты?».
В. Жуковіч. «Не ўмею,паспею…», «Хто вінаваты?».
Р. Ігнаценка. «Наш мосцік».
У. Карызна. «Чыстая градка».
Л. Качанка. «Яблычак».
Клаўдзія Каліна. «Хлопчык Пакідайчык».
М. Лук. «Выпадак з марожаным».
І. Муравейка. «Ціма», «Тры лыжкі».
Т. Мушынская. «Самы смачны яблык».
У. Немізанскі. «Два Васі».
С. Панізнік. «Чарадзейныя словы».
М. Пазнякоў. «Хлеб».
Н. Парукаў. «Не хапіла работы».
Я. Пархута. «Кропелька».
П. Прануза. «Добры дзень», «На градцы».
Б. Сачанка. «Насцечка».
В. Ткачоў. «Гузак».
Сказ пра Мураша-лайдака
Пад ялінай у цішы, працавалі мурашы. Працавалі без ляноты і з вялікаю ахвотай ад світанка да змяркання: той ідзе на паляванне, той мурашнік рамантуе, той вячэру ўсім гатуе. Словам, кожны справу меў, так, без справы, не сядзеў.
Ды завёўся, скажам так, сярод іх адзін лайдак. Для сваёй агульнай хаты той мураш гультаяваты анічога не рабіў. Спаў, ды еў, ды лынды біў.
Доўга мурашы трывалі: і прасілі, і ўшчувалі. Яны й гэтак, яны й так – ды не слухае лайдак!
Тут агульны сход сабрала мурашыная сям’я і з мурашніка прагнала назаўсёды гультая. Як сказалі – так зрабілі. За кіршэнь яго схапілі мурашы-вартаўнікі і да брамы напрасткі прыцягнулі, шуганулі і вароты зноў замкнулі.
- Прэч, - сказалі, - абібок, у які жадаеш бок! Або ўлева, дзе ручай, а за ім зялёны гай. А не хочаш – тады ўправа, дзе балота ды канава. Там жыві хоць у вадзе, хоць на дрэве, хоць нідзе! Толькі знікні прэч з вачэй! І хутчэй!
Стаў мураш сяброў прасіць пакаранне адмяніць, каб дазволілі застацца. Абяцаў не ленавацца. Толькі б зноў наўад вярнуцца, толькі б дома апынуцца, толькі б трапіць у жытло. але не дапамагло. Не пусціла гультая мурашыная сям’я. І пайшоў бядак управа, дзе балота і канава, у канаву каб упасці ды ў канаве той прапасці.
Раптам бачыць: скача жук, а на ім сядзіць павук, ды як крыкне мурашу: “Сцеражыся! Раздушу!”. Ледзь паспеў мураш адскочыць, ледзь паспеў з дарогі збочыць, але тут спыніўся жук, ці яго спыніў павук. Паглядзеў на бедака і пытае лайдака: хто ён і куды ідзе, і ў якой-такой бядзе апынуўся небарака? У адказ мураш заплакаў, ля дарогі прыпыніўся і ў ляноце павініўся.
А павук як рассмяецца, жук пад ім як узаўецца! Уцякаць мураш пачаў, ды павук яго дагнаў, за кіршэнь рукой схапіў, павуцінай абкруціў, да сядла прымацаваў. ну а потым так сказаў:
- У мяне ты будзеш жыць, будзеш мне цяпер служыць! Я прымушу працаваць: будзеш ежу гатаваць, будзеш вокны праціраць і кватэру прыбіраць. Як пратрэш ды прыбярэш – можа трошкі й адпачнеш. так, хвілінак, можа, з пяць. Ну а потым – хопіць спаць! Уставай, далей прыцуй: дзіркі ў сетках зацыруй, потым выбі дываны, бо ўжо брудныя яны. Прынясі вады з крыніцы, каб жуку было напіцца, накасі яму травы, ды зялёнай муравы, потым дровы пасячы. Ды не ўздумай уцячы! Даганю – не пашкадую: з цябе страву прыгатую! Не адну, а цэлых пяць, каб гасцей пачаставаць.
Так і стаў мураш служыць, у палоне цяжкім жыць. Ды баяўся ленавацца, толькі каб жывым застацца! Устае ён спазаранку, аж задоўга да світанку, гне спіну да самай ночы. а павук над ім рагоча, працу новую дае, што не так – па карку б’е. А як надакучыць біць – скажа ўсё перарабіць! Дзень за днём ідзе, бяжыць. Мурашу гаротна жыць!
Вось і лета прамінула, вось і восень прамільгнула. Вось у лес зіма прыйшла, гурбы снегу намяла. Маразы трашчаць, лютуюць, са звярамі не жартуюць, гоняць кожнага ў жытло. І мурашнік замяло, аж да самай верхавіны. Ды мурашкам не ў навіну – пад зямлёю, да вясны, спяць яны і бачаць сны.
Толькі наш мураш батрачыць, свету белага не бачыць, робіць, хоць і без ахвоты, разнастайную работу. Быў калісьці лайдаком – стаў такім працаўніком.
А затым зіма прайшла, зноў у лес вясна прыйшла і блакітныя пралескі параскідвала па ўзлесках. Птушкі весела спяваюць, дрэўцы дружна ажываюць, наваколле расквітнела, ажыло, зазелянела. І мурашнік пад вясну ажывае пасля сну, і працуюць ад душы пад ялінай мурашы.
Стаў мураш наш сумаваць, стаў сяброў успамінаць. Вось бы зноў да іх вярнуцца, вось бы дома апынуцца! Больш не стаў бы лынды біць, стаў бы, як усе, рабіць! Толькі, як туды дабрацца, як з палону ўратавацца?
Доўга наш мураш вагаўся, вельмі ж павука баяўся. І рашыў сярод начы ён ціхенечка ўцячы. Выпаўз з цёмнае каморкі, асцярожна вылез з норкі, асядлаў хутчэй жука ды і прэч ад павука!
Паскакаў па лесе жук – ды пачуў той стук павук. За жуком услед імчыць, мурашу здалёк крычыць:
- Ну, чакай! Калі злаўлю – дзесяць страў з цябе зраблю! Так што зараз жа спыніся, нізка ў ножкі пакланіся, зноў вярніся мне служыць! А інакш – табе не жыць!
Хоць мураш яго пачуў, ды жука не павярнуў. Жук бяжыць, зямля дрыжыць, на жуку мураш ляжыць. За вусы трымаецца, у бакі матляецца, не ўзнімае галавы і ад страху ледзь жывы.
Хутка бег па лесе жук, не дагнаў яго павук. Прыпыніўся ён, стаміўся. ды мураш з жука зваліўся! Ён зваліўся і ляжыць. да яго павук бяжыць, кулакі свае ўздымае, мураша вось-вось спаймае, каб ім потым адвячэрыць. вось ужо і зубы шчэрыць! А мураш, калі зваліўся, моцна аб зямлю пабіўся і цяпер устаць не можа. І ніхто не дапаможа!
Але побач, у бары, мурашы, яго сябры, ці то проста працавалі, ці здабычу ўпалявалі. Як убачылі нябогу – дык хутчэй на дапамогу. Падхапілі бедака, адагналі павука.
Так мураш-бядак ізноў напаткаў былых сяброў, побач з імі апынуўся, у мурашнік свой вярнуўся. Больш ужо не ленаваўся, працаваць заўжды стараўся. Працу ўсякую рабіў і мурашнік свой любіў.
Насцечка
Выпадак з марожаным
Марыя Лук
Воўка сядзіць на лаўцы. Марожанае есць. Асцярожна есць. Баіцца закапаць новыя шорты.
Адкуль ні вазьміся — Жэнька. Падышоў і стаіць. На Воўкава марожанае глядзіць. Пастаяў, паглядзеў і пытае:
— Ты чаму так ліжаш?
— А памалу вельмі. Паглядзі, як трэба!
Высунуў Жэнька язык ды як лізне Воўкава марожанае! Хвацка лізнуў.
Глядзіць Воўка на шырокі след ад Жэнькавага языка і не ведае, што рабіць. Воўку марожанага не шкада. Ён падзяліўся б з сябрам. Але марожанае — не цукерка, не булка, папалам не разломіш. А лізаць па чарзе непрыемна.
— Аддаць табе? — пытае Воўка.
— Ага, — згадзіўся Жэнька аблізнуўшыся.
Аддаў Воўка марожанае. Жэнька на лаўку ўсеўся. Есць, задаволены. Сёння ўжо трэці раз марожаным ласуецца. Раніцай мама купіла, потым бабуля, а цяпер вось Воўка сваё аддаў.
Але дзе ж Воўка? Пайшоў. Напэўна, пашкадаваў усё-такі, што марожанае аддаў. Бач, які скнара!
Самы смачны яблык
Таццяна Мушынская
Алёша — хлопчык паслухмяны, разумны. Вершаў шмат на памяць ведае. Кепска толькі, што не любіць ён сваімі цацкамі дзяліцца. Таму часцей гуляе адзін.
Мама гаворыць яму:
— Сынок, ты ж дай дзеткам са сваімі машынкамі пагуляць! I яны табе дадуць якую-небудзь цацку…
Алёша моўчкі слухае і думае: «Добра маці так казаць! А як прападзе нешта, дык бацькі першыя ж ушчуваць пачнуць! Маўляў, ён свае цацкі не беражэ. Вунь, даў неяк Сярожу свой зялёны бронетранспарцёр пагуляць. А той умомант адламаў антэну і два колы. Потым я яшчэ і вінаваты застаўся…
Дый гэтыя дарослыя… Часам не разумееш, што ім трэба і чаго яны ад цябе хочуць. Бацькі ў яго раней часта пыталіся: «Чаму ты не запросіш каго-небудзь з дзяцей у госці?» Ну і што. Запрасіў пазаўчора Віталіка. Зразумела, цікава было. Ён госцю і свае машынкі паказаў, і ў даміно яны пагулялі, і ў більярд. Але бацька застаўся незадаволены, што яны па ўсёй кватэры бегалі, у хованкі гулялі. Казаў, перашкаджалі працаваць. А мама, калі Віталік пайшоў, усё мокрай анучай падлогу выцірала. Яна чысціню любіць, а тут, маўляў, гразі нанеслі…
Сёння мама вывела на вуліцу новы Алёшаў веласіпед. Не тэхніка, а сапраўдны цуд! Мама, як заўсёды, сказала:
— Не забудзь дзецям даць пакатацца.
«Добра, — падумаў хлопчык. — Няхай катаецца! Веласіпед надзейны. Гэта не цацка! Яго хуценька не паламаеш».
— Добра-добра, — запэўніў той, узрадаваны, што, нарэшце, трымае ў руках руль.
Праз якую хвіліну Антон знік за дрэвамі. Алёша застаўся чакаць. Але прайшло хвілін пяць, дзесяць, паўгадзіны. Але Антона ўсё не было. Куды ж ён падзеўся? Што скажуць бацькі.
Пачало цямнець. Пахмурны прыйшоў Алёша дамоў.
— А дзе ж твой веласіпед? — здзівілася мама.
— Антону даў пакатацца! А цяпер ні Антона няма, ні веласіпеда! — з адчаем вымавіў Алёша.
— Можа, з ім што здарылася? — занепакоілася маці.
Нечакана ў дзверы пазванілі. На парозе стаяў Антон з веласіпедам, а побач — цётка Наташа, яго маці. Адразу было відаць — яна вельмі ўсхваляваная.
— Прабачце, Антон не мог адразу веласіпед аддаць. Ведаеце, што ў нас здарылася. Наша маленькая Юлечка нагу падвярнула. А тут, на шчасце, — Антон на веласіпедзе… Пасадзіў Юлю на сядло і — да ўрача.
Праз колькі хвілін, выціраючы слёзы, цётка Наташа дадала:
— Алёша нас літаральна выратаваў! Малайчына! Я заўсёды яго Антону ў прыклад стаўлю. Не ведаю, як вам і аддзячыць… Вось хоць яблыкаў вазьміце…
Яна выняла з торбачкі і працягнула Алёшавай маці цэлафанавы мяшэчак з вялізнымі жоўтымі яблыкамі. Алёша ўзяў самы вялікі, з хрумстаннем адкусіў яго. I яблык падаўся яму надзіва смачным…
Хлопчык ніяк не мог зразумець, чаго ад яго хочуць.
Што ён, урэшце, такое зрабіў? Вазу крыштальную разбіў? Ці новую мэблю цвіком падрапаў. Падумаеш, у абед скарыначкай хлеба запусціў у Рубіка — сабачку, якога падарыў яму тата. Ды і зрабіў гэта не са злосці. А так, каб не сумна абедаць. Рубік збег з пакоя ў кухню, а ён — раз! — і кінуў. Вось і ўсё. I болей нічога. Толькі дзядуля з бабуляй чамусьці адразу перасталі есці, а потым дзядуля ціха сказаў:
— Прасі прабачэння. Хлопчык незадаволена надзьмуўся, але вылез з-за стала, падышоў да дзядулі з бабуляй і, гледзячы ў падлогу, прамармытаў:
— Даруйце. Я болей не буду. Не-не, — паспяшаўся спыніць хлопчыка дзядуля. — Не ў нас, а ў яго прасі прабачэння.
Хлопчык падышоў да Рубіка, які зашыўся ў кут кала дзвярэй і вінаватымі вачыма сачыў за ўсім, што адбывалася на кухні.
— Даруй мне, Рубік. Я болей не буду.
Але дзядуля зноў яго перапыніў:
— Не-не. Ты і зараз, мусіць не зразумеў. У хлеба прасі прабачэння. У хлеба.
I вось гэтага хлопчык ніяк не мог зразумець. Можа, ён недачуў? Ці, можа, дзядуля агаварыўся?
А дзядуля быццам здагадаўся пра яго думкі, яшчэ раз пацвердзіў свае словы:
— Так-так, у хлеба. Падымі і прасі прабачэння.
Як можна прасіць прабачэння у хлеба? Ён жа — нежывы! Не дыхае і не размаўляе. Не смяецца і не плача. Гэта ў людзей можна прасіць прабачэння. Ну, няхай нават у жывёл, у птушак — яны таксама жывая. А ў хлеба. Ён кожны дзень бачыць, як кідаюць хлеб у скрынкі для смецця, проста на зямлю, у гразь. I ніхто не просіць прабачэння. А калі так робяць, значыць, хлеб дробязь. Усё адно як той камень ці пясок. Адным словам — мёртвая рэч! А тут прасі прабачэння.
Хлопчык падняў скарыначку і заплакаў: ён не ведаў, за што павінен прасіць прабачэння ў хлеба.
Хто вінаваты?
Васіль Жуковіч
Не рабіў урокі Лёня —
бегаў ён па стадыёне,
потым бегаў па двары,
скрозь былі ў яго сябры:
ці то шайба, ці то мячык…
Не рашыў хлапчук задачы,
дзень прабегаў ён дарма,
вось і двойку атрымаў.
I настаўніца яму
— Скажы праўду, ты чаму
не зрабіў заданне?
Ды маўчыць хлапчук, адно
паглядае ўсё ў акно.
«Вось ён, вось ён, стадыён.
Вінаваты, можа, ён,
шайба, мячык вінаватыя,
што вярнуўся позна ў хату я?» —
Не ўмею, паспею.
Васіль Жуковіч
— Сярожа, прыбяры свой ложак.
— Сыночак, вучы ўрокі.
— Сяргейка, пачысці боты.
— Сяргей, ідзі паглядзі кіно.
— О, я гатовы даўно!
I на марожанае — заадно.
Маленькі дзядок з доўгай сівой барадой сядзеў на лаўцы і парасонам крэсліў нешта на пяску.
— Пасуньцеся, — сказаў яму Паўлік і прысеў на край.
Дзядок адсунуўся і, зірнуўшы на чырвоны, злосны твар хлопчыка, сказаў:
— З табой штосьці здарылася?
— Ну і хай сабе! А вам якая справа? — скоса паглядзеў на яго Паўлік.
— Мне ніякай. А вось ты толькі што крычаў, плакаў, сварыўся з некім…
— Дзіва што! — злосна буркнуў хлопчык. — Я хутка зусім уцяку з дому.
— Уцяку! Праз адну Ленку ўцяку. — Паўлік сціснуў кулакі. — Я яе толькі што траха не адлупцаваў як след! Ніводнай фарбы не дае! А ў самой колькі!
— Не дае? Ну, праз гэта ўцякаць не варта.
— Не толькі праз гэта. Бабуля за адну моркаўку з кухні мяне прагнала… проста анучай… анучай…
Паўлік засоп ад крыўды.
— Нічога! — сказаў дзядок. — Адзін насварыцца, другі пашкадуе.
— Ніхто мяне не шкадуе! — крыкнуў Паўлік. — Брат на лодцы едзе катацца, а мяне не бярэ. Я яму кажу: вазьмі лепш, усё роўна я ад цябе не адчаплюся, вёслы сцягну, сам у лодку залезу!
Паўлік стукнуў кулаком па лаўцы. I раптам змоўк.
— Што ж не бярэ цябе брат?
— А чаму вы ўсё пытаеце?
Дзядок разгладзіў доўгую бараду.
— Я хачу табе дапамагчы. Ёсць такія чарадзейныя словы…
Паўлік разявіў рот.
— Я скажу табе гэтыя словы. Але памятай: гаварыць іх трэба ціхім голасам, гледзячы проста ў вочы таму, з кім гаворыш. Памятай — ціхім голасам, гледзячы проста ў вочы…
Дзядок нахіліўся да самага вуха хлопчыка, мяккая барада яго дакранулася да Паўлікавай шчакі. Ён прашаптаў нешта і гучна дадаў:
— Гэта чарадзейныя словы. Але не забудзь, як трэба гаварыць іх.
— Я паспрабую, — усміхнуўся Паўлік, — я зараз жа паспрабую!
Ён усхапіўся і пабег дадому.
Лена сядзела за сталом і малявала. Фарбы — зялёныя, сінія, чырвоныя — ляжалі перад ёю. Убачыўшы Паўліка, яна адразу ж згрэбла іх у кучу і закрыла рукой.
«Падмануў дзед! — з прыкрасцю падумаў хлопчык. — Хіба такая зразумее чарадзейныя словы. »
Паўлік бокам падышоў да сястры і пацягнуў яе за рукаў. Сястра азірнулася. Тады, гледзячы ёй у вочы, ціхім голасам хлопчык сказаў:
— Лена, дай мне адну фарбу… калі ласка…
Лена шырока расплюшчыла вочы. Пальцы яе разняліся, прымаючы руку са стала, яна збянтэжана прамармытала:
— Мне сінюю, — нясмела сказаў Паўлік.
Ён узяў фарбу, патрымаў яе ў руках, пахадзіў з ёю па пакоі і аддаў сястры. Яму не патрэбная была фарба.
Ён думаў цяпер толькі пра чарадзейныя словы.
«Пайду да бабулі. Яна якраз абед гатуе. Прагоніць ці не?»
Паўлік адчыніў дзверы на кухню. Бабка здымала з патэльні гарачыя піражкі.
Унук падбег да яе, абедзвюма рукамі павярнуў да сябе чырвоны, маршчыністы твар, заглянуў у вочы і прашаптаў:
— Дай мне кавалачак піражка… калі ласка…
Бабуля ажно ахнула ад здзіўлення.
Чарадзейныя словы так і заззялі ў кожнай маршчынцы, у вачах, ва ўсмешцы.
— Гарачанькага… гарачанькага захацеў, галубок мой! — прыгаворвала яна, выбіраючы самы лепшы, румяны піражок.
Паўлік падскочыў ад радасці і пацалаваў яе ў абедзве шчакі.
«Чарадзей! Чарадзей!» — паўтараў ён сам сабе, успамінаючы дзядка.
За абедам Паўлік сядзеў ціха і лавіў кожнае братава слова. Калі брат сказаў, што паедзе катацца на лодцы, Паўлік паклаў руку на яго плячо і ціха папрасіў:
— Вазьмі мяне, калі ласка.
За сталом адразу ўсе змоўклі. Брат узняў бровы і ўсміхнуўся.
— Вазьмі яго, — раптам сказала сястра, — хіба табе цяжка?
— Ну, чаму ж не ўзяць? — усміхнулася бабуля. — Вядома, вазьмі.
— Калі ласка, — паўтарыў Паўлік.
Брат гучна засмяяўся, паляпаў хлопчыка па плячы, ускудлаціў яму валасы:
— Эх ты, падарожнік! Ну, добра, збірайся!
«Дапамаглі! Зноў дапамаглі!»
Паўлік выскачыў з-за стала і пабег на вуліцу, але ў скверы ўжо не было дзядулі. Лаўка была пустая, і толькі на пяску засталіся накрэсленыя парасонам незразумелыя знакі.
Не хапіла работы
Нічыпар Парукаў
Адыходзячы на работу, маці паклікала да сябе дачок — Лізу і Таню — і сказала:
— Прыбярыце са стала, памыйце талеркі і лыжкі, падмяціце чысценька падлогу на кухні.
— Добра, мамачка. Усё зробім, як трэба, — дружна адказалі дзяўчынкі.
Вярнулася маці дадому і бачыць: стол засланы чыстым абрусам, талеркі і лыжкі вымыты і акуратна расстаўлены ў шафе для посуду. А кухня чыста-чыста падмецена. I смецце вынесена.
— Малайцы, дзеткі, добра зрабілі, — пахваліла маці дзяўчынак.
Ёй хацелася даведацца, хто ж з дачок што рабіў.
— Каторая з вас, мае дарагія памочніцы, са стала прыбрала?
— Я, — голасна адказала Таня.
— А хто талеркі і лыжкі памыў і паставіў на месца?
— Я, — зноў адказала Таня.
— Ну, а ты, Ліза, што рабіла? — глянула маці на старэйшую дачку.
— Я. я нічога, мама, не рабіла. Таня ўсё забрала сабе. Мне не хапіла работы, — ціха адказала дзяўчынка і вінавата апусціла галаву.
Васіль жуковіч свая дапамога чытаць
Літаратура па-беларуску запись закреплена
Малая радзіма. Правал паміж слоў,
хоць нехта ў іх сплаў і паверыў;
назваў нехта раптам святыню малой,
аднёс яе ў шэраг памераў.
Існуе малы пералесак, лясок,
і рэчка малая, і поле.
Куток, дзе ступіў ты найпершы свой крок,
малым не бывае ніколі.
Існуе малая трава і лаза,
крыніцы вузенькае ложа.
Куток, дзе ты першае слова сказаў,
малым называцца не можа.
Радзіма. У ей да сканання вякоў
прастору душа набывае.
Магчыма, бывае малая любоў,
святыні малой не бывае.
Читайте также: